
23 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Магілёўская абласная філармонія рыхтуе музычную казку для дзяцей "Сіла добрага слова" па матывах казкі Алены Курак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
Паводле задумы арганізатараў, дзеці і іх бацькі змогуць акунуцца ў гісторыю двух чарадзейных каралеўстваў - Добрых і Дрэнных слоў. Разам з галоўнай гераіняй казкі Варай гледачоў чакае няпросты і займальны шлях, сустрэча з захавальнікамі злога слова. І ўсё гэта дзеля таго, каб выратаваць яе брата ад чараў магутнага караля.
"Музычная казка "Сіла добрага слова" дапамагае ацаніць важнасць добрых слоў у нашым жыцці. Паказ парадуе маленькіх гледачоў і іх бацькоў багаццем музыкі і мноствам прыемных сюрпрызаў", - адзначылі ў філармоніі.
Паглядзець музычны паказ можна будзе 29 сакавіка. Пачатак у 11.00.-0-