ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2019, 18:13

Рыжанкоў: у Беларусі ёсць усё для далейшага развіцця кіно

Фота з архіва
Фота з архіва

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць усё для далейшага развіцця кіно, заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню беларускага кіно, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для далейшага руху беларускага кіно ўверх у нас ёсць усё: таленавітыя артысты, рэжысёры, сцэнарысты, спецыялісты, якія акружаюць кінематограф з усіх бакоў. І тая база, якая дзякуючы Прэзідэнту была апошнім часам мадэрнізавана на кінастудыі "Беларусьфільм", дае магчымасць браць самыя высокія вяршыні ў асваенні тых тэм, якія сёння важныя для нашага грамадства", - сказаў Максім Рыжанкоў. Ён таксама зачытаў віншаванне Прэзідэнта з 95-годдзем беларускага кіно.

Як адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, ён ускладае вялікія надзеі на беларускае кіно і кінематаграфістаў. "Я веру ў наша кіно і ў нас. Хачу пажадаць нам усім цікавых работ і ўдзячнага гледача і каб праз гады мы ганарыліся тым, што стваралі", - падкрэсліў ён.

Урачыстае мерапрыемства праходзіць у Доме кіно ў Мінску. На яго палях адбылося ўзнагароджанне работнікаў сферы кіно.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі