ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2022, 18:06

Петрышэнка ацаніў гатоўнасць сцэнічных пляцовак і інфраструктуры "Славянскага базару ў Віцебску"

6 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Кожны новы "Славянскі базар" - гэта магчымасць удасканальваць работу арганізацыйнага камітэта, гарадскіх службаў і адпрацоўваць новыя формы прыёму гасцей. Такое меркаванне на пасяджэнні аргкамітэта форуму мастацтваў выказаў яго старшыня - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік рэспубліканскага аргкамітэта фестывалю ацаніў гатоўнасць сцэнічных пляцовак да будучага фестывалю, які пройдзе ў Віцебску з 13 да 18 ліпеня, а таксама ўсіх гарадскіх і праваахоўных службаў, якія будуць задзейнічаны на маштабным форуме. "Мы павінны з кожным годам прырастаць у плане і арганізацыйным, і, самае галоўнае, творчым", - абазначыў пазіцыю Ігар Петрышэнка ў пачатку пасяджэння.

Віцэ-прэм'ер не толькі заслухаў даклады кіраўнікоў форуму, горада, прадстаўнікоў санэпідэмслужбы, праваахоўных органаў аб стадыі іх гатоўнасці да фестывалю, але і пабываў на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "Славянскага базару" - у Летнім амфітэатры. Ігар Петрышэнка адзначыў, што застаўся ўсяго тыдзень, каб вырашыць дробныя пытанні, каб мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Ён таксама ўнёс прапанову па выкарыстанні святлодыёдных экранаў для папулярызацыі розных пляцовак форуму, удакладніў інфармацыю аб існуючых цікавых лакацыях і фотазонах для прыцягнення ўвагі турыстаў. Старшыні аргкамітэта расказалі аб новых сцэнічных пляцоўках, а таксама навінках у праграме, якая абяцае здзівіць фестывальнага гледача.

"Мы сёння падрабязна разгледзелі арганізацыйны складнік правядзення фестывалю, як ідуць падрыхтоўчыя мерапрыемствы ў плане творчага складніка - канцэрта адкрыцця і гала-канцэрта закрыцця, і, вядома ж, гатоўнасць інфраструктуры - гарадской, у першую чаргу Летняга амфітэатра, які з'яўляецца традыцыйным месцам прыцяжэння гледачоў і дзе праходзяць асноўныя мерапрыемствы форуму. Усё адпрацавана, алгарытмы гатовы, усе ведаюць сваю работу, дзе і як дзейнічаць. Я думаю, што па ўсіх астатніх аспектах - у месцах пражывання, харчавання, правядзення дадатковых цікавых мерапрыемстваў - гатоўнасць высокая, яны будуць функцыянаваць эфектыўна. Упэўнены, што многім захочацца прыехаць, у тым ліку ў сувязі з пэўным аслабленнем мер антыкавіднага рэжыму, мы чакаем паток турыстаў. Будзе задзейнічана інфраструктура Віцебска і бліжэйшых раёнаў. Турыстычныя кампаніі плануюць туры з наведваннем "Славянскага базару" і знакамітых турыстычных мясцін Беларусі. У гэтым годзе 30 краін будуць прадстаўлены на конкурсах выканаўцаў - 14 дарослага і 16 дзіцячага. Гэта будзе прадстаўнічая дэлегацыя. Наш фестываль будзе традыцыйна месцам дружбы, дэманстрацыі шчырай духоўнасці славянскіх народаў. Той глядач, які будзе наведваць фестываль і глядзець яго па тэлевізары, атрымае неабходны зарад натхнення, камфорту, каб фестываль прадаўжаў трымаць высокую марку міжнароднага форуму мастацтваў", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі