ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 снежня 2019, 16:35

Пейзажы беларускай прыроды можна ўбачыць на выставе Пятра Шарыпы

Фота artmuseum.by
Фота artmuseum.by

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу Пятра Шарыпы "Святло і паветра", прымеркаваная да Года малой радзімы адкрыецца сёння ў галерэі "Атрыум" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю НББ.

Пётр Шарыпа (1942-2013) - адзін з буйнейшых прадстаўнікоў беларускага жывапісу другой палавіны XX стагоддзя. З 1974 па 2012 год працаваў выкладчыкам у Гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Найбольшую вядомасць мастак набыў як майстар лірычнага пейзажа. Выстава "Святло і паветра" раскрывае менавіта гэту, самую яркую грань яго таленту.

У экспазіцыі прадстаўлены пленэрныя работы, напісаныя выключна з натуры. Мастак шчыра любаваўся кожным момантам жыцця прыроды, што нават паветра на яго палотнах такое натуральнае, што здаецца можна адчуць водар травы, кветак, галінак, раніцы і іншых вобразаў. Асабліва ён любіў пераходныя станы прыроды: раннюю вясну, познюю восень. Нават у яркасці і насычанасці летніх фарбаў мастак знаходзіў сваё любімае серабро.

Для ўсіх работ майстра характэрны пачуццё колеру, бездакорны густ, абсалютная адчуванне прыгажосці і гармоніі прыроды. Матывамі для эцюдаў Пятра Шарыпы сталі краявіды Аршанскага, Браслаўскага, Мінскага рэгіёнаў. Мастак натхняўся старажытнай архітэктурай Полацка, Гальшан, Пінска, Мядзела. У наведвальнікаў выставы з'явіцца шанц не толькі палюбавацца карцінамі таленавітага мастака, але і знайсці на іх свой родны край.

Выстава будзе працаваць да 15 лютага 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі