
4 красавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Віцебскай абласной філармоніі сёння выступіць расійская фолк-група "Кудзесы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У праграме "Дзявочыя парады" артысткі прадставяць рускія народныя песні, якія з'яўляюцца ўнікальным і самабытным аб'ектам расійскай культуры. У гэтыя песні ўкладзена душа народа, яны перадаюцца з веку ў век, як самыя каштоўныя скарбы, і ў іх захоўваецца народнае адзінства. "Фолк-група "Кудзесы" выканае вядомыя ўсім народныя кампазіцыі ў сучаснай апрацоўцы, а таксама а капэла. Асобным блокам прагучаць знакамітыя песні савецкай эстрады", - адзначылі ў абласной філармоніі.
Артысты групы "Кудзесы" вядуць актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі, удзельнічаюць у многіх творчых фестывалях і конкурсах як на радзіме, так і за мяжой. За ўклад у развіццё культуры, высокі прафесіяналізм, талент і вытанчанае майстэрства аранжыроўкі калектыў быў удастоены мноства ганаровых узнагарод. Рэпертуар фолк-групы рэгулярна папаўняецца новымі кампазіцыямі, артысты знаходзяцца ў пастаянным пошуку новага гучання старых народных песень. Сёння з іх творчасцю змогуць пазнаёміцца і віцябчане, а таксама госці абласнога цэнтра.
Гледачоў чакаюць на выступленні калектыву з Расіі ў 19.00.-0-