ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лютага 2020, 15:22

Музей гісторыі ВАВ рыхтуе праграму да Дня абаронцаў Айчыны

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае 20 лютага на святочную праграму "Змагаюся, веру, люблю...", прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Перад пачаткам праграмы госці змогуць азнаёміцца са спецыяльнай падборкай матэрыялаў з музейных калекцый "Насценны друк", "Газеты і часопісы", "Плакаты". Як святкавалі воіны Чырвонай Арміі і партызаны 23 лютага, маляўніча і інфарматыўна раскажуць баявыя лісткі, газеты і часопісы. Плакаты, прысвечаныя воінам Савецкай Арміі - спадкаемнікам Перамогі, дапоўняць расказ аб традыцыі ўшаноўвання абаронцаў Айчыны.

"Тэмы ваеннай славы і воінскіх подзвігаў нашага народа, мужнасці і доблесці абаронцаў Айчыны прадоўжаць сваё гучанне ў музычных творах асноўнай часткі праграмы. Адважным, моцным, высакародным мужчынскім сэрцам адрасуюць свае музычныя творы артысты тэатра і эстрады. Пасля заканчэння праграмы адбудзецца розыгрыш шчаслівых білетаў "Салдат удачы" з уручэннем падарункаў пераможцам", - расказалі ў музеі.

Праграма таксама ўключае самастойнае наведванне экспазіцыі музея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі