ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 жніўня 2022, 18:18

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адкрыецца ў Брэсце 9 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

2 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XXVI Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце з 9 па 16 верасня, паведамілі сёння на прэс-канферэнцыі арганізатары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму форуму складуць 28 пастановак ад 24 тэатральных калектываў з дзевяці краін. Гэта драматычныя, музычныя, вулічныя тэатры і тэатры лялек з Беларусі, Арменіі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кыргызстана, Польшчы, Расіі і Узбекістана. Паказы пройдуць на пяці пляцоўках горада: у бялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек, на плошчы Леніна і ў Армейскім клубе Брэсцкай крэпасці.

Па традыцыі аснову рэпертуарнай афішы "Белай вежы" складуць драматычныя пастаноўкі. Так, Ніжагародскі акадэмічны тэатр драмы імя М. Горкага прывязе "Дні Турбіных". Смаленскі акадэмічны драматычны тэатр імя А.С. Грыбаедава пакажа "Камеліі для дамы". Адзначаны спецыяльным дыпломам на 24-м фестывалі калектыў Творчага аб'яднання #театр_чё з Москвы прэзентуе пастаноўку #ЭтоВсёОна.

Насычаную праграму для дарослай і дзіцячай аўдыторыі прадставяць у гэтым годзе тэатры лялек. Гледачы ўбачаць спектаклі па класічных творах Гогаля, Астроўскага, Платонава, Чукоўскага. Гэта "Шынель" у пастаноўцы Белгародскага дзяржаўнага тэатра лялек і "Старасвецкія помешчыкі" Гродзенскага абласнога тэатра лялек, "Жыццё" Брэсцкага тэатра лялек і "Мыйдадзір" ад лялечнікаў з Арла, "Снягурачку" Чувашскага дзяржаўнага тэатра лялек і "Неверагодныя прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага" тэатра лялек з Магілёва.

"Белую вежу" адкрыюць гаспадары форуму - Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прадставіць спектакль "Не пакідай мяне…" паводле п'есы Аляксея Дударава. На закрыцці, 16 верасня, з пастаноўкай "Пачупкі" выступіць Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Усяго ўдзельнікамі форуму стануць адзінаццаць творчых калектываў з Беларусі. Свае работы ў тым ліку прадставяць Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача.

За 26 гадоў існавання фестывалю выканана больш за 700 спектакляў, геаграфію "Белай Вежы" склалі 58 дзяржаў свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі