ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лютага 2020, 16:57

Мастацкія практыкі саломапляцення атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім мастацкім практыкам саломапляцення будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такое рашэнне прынята сёння па выніках пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

На разгляд былі вынесены прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці чатыром нематэрыяльным праявам творчасці чалавека. Гэта "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення", "Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны", "Традыцыя выпякання грэцкага хлеба" на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, "Тэхналогіі і традыцыі выпякання дамашняга хлеба" ў вёсцы Жораўка і вёсцы Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Па гэтых прапановах навукова-метадычнай радай прыняты станоўчыя рашэнні, на падставе чаго Міністэрствам культуры гэтыя элементы будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Асаблівасцю прапановы аб уключэнні ў спіс нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці элемента "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" з'яўляецца тое, што яна ахоплівае ўсю тэрыторыю Беларусі. Наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці з'яўляецца першым крокам па ўключэнні гэтага беларускага элемента ў спісы ЮНЕСКА. У планах Міністэрства культуры ў гэтым годзе падрыхтоўка намінацыі і яе накіраванне ў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі