ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 чэрвеня 2023, 19:26

Мастацкі кіраўнік Варонежскага тэатра: для нас гонар выступаць на сцэне легендарнага Вялікага тэатра Беларусі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Варонежскага тэатра вялікі гонар выступаць на сцэне легендарнага Вялікага тэатра ў Мінску. Аб гэтым журналістам заявіў мастацкі кіраўнік Варонежскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Аляксандр Ліцягін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Вялікім тэатры сёння стартуе марафон танцавальных прэм'ер - фестываль "Балетнае лета". Адкрывае свята Варонежскі тэатр оперы і балета, расійскі калектыў упершыню пакажа ў Мінску спектакль "Прадавец цацак".

"Для Варонежскага тэатра вялікі гонар выступаць на сцэне гэтага легендарнага тэатра. Што датычыцца тэхнічнага абсталявання сцэны, Вялікаму тэатру Мінска ёсць чым ганарыцца і даражыць: гэтыя фае, гэтыя калоны, тое, як у вас выстаўлены музейныя экспанаты. У тэатра ёсць вялізная каманда, якая любіць яго і ганарыцца ім. Тое мастацтва, якое ствараецца тут і беражліва захоўваецца, прыцягвае сюды людзей. Гэта значыць, што горад жыве і развіваецца. Спадзяёмся, што тое, што пакажа даволі маладая і невядомая ў Беларусі трупа Варонежскага тэатра оперы і балета, парадуе беларускага гледача", - адзначыў Аляксандр Ліцягін.

Мастацкі кіраўнік расказаў, як выбіраліся спектаклі для Мінскай сцэны. "У рэпертуары кожнага тэатра ёсць тыя спектаклі, якіх няма ў рэпертуары іншых. "Лебядзінае возера", "Шчаўкунка", "Жызэль" мы можам вазіць бясконца. Мы хацелі прывезці спектаклі, якіх няма ў рэпертуары Мінскага тэатра. У дадзеным выпадку гэта "Прадавец цацак", пастаўлены вялікім чалавекам - Андрэем Пятровым, якога не так даўно не стала. Для мяне вялікі гонар захоўваць у належнай якасці гэты спектакль. Мне хацелася б, каб наша трупа паказалася разнапланава, рознабакова, як у класічным рэпертуары, так і ў выкананні сучаснай харэаграфіі", - падкрэсліў ён.

Мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі Валянцін Елізар'еў канстатаваў, што праект будзе пашырацца. "Мы шмат ведаем пра Маскву, пра Санкт-Пецярбург, але нічога не ведаем пра іншыя рэгіёны Расіі. Наш генеральны дырэктар Кацярына Дулава прыдумала праект, дзякуючы якому расійскія рэгіёны будуць прадстаўляць у нас сваё музычна-харэаграфічнае мастацтва. У слова "музычнае" я ўкладваю сэнс "опера". Піянерам па лініі генеральнага дырэктара прадзюсарскай кампаніі "Глобэкс прамоўшэн" Айдара Шайдуліна з'яўляецца Варонежскі тэатр", - канстатаваў ён.

Свята танца адкрывае казачны балет кампазітара Аляксея Шалыгіна "Прадавец цацак" (харэограф Андрэй Пятроў), а прадоўжаць яго два аднаактовыя спектаклі - "Кармэн.NEW" і "Арлекінада.NEW". Абодва ў харэаграфіі Соф'і Гайдуковай.

У праграме IX фестывалю "Балетнае лета" беларускі глядач таксама ўпершыню ўбачыць спектаклі Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (Расія). Радаваць будуць балеты "Пунсовая кветачка" і "Легенда пра каханне".

Адзін з самых прыгожых казачных балетаў - "Лебядзінае возера" П.Чайкоўскага ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі В.Елізар'ева - пакажуць 13 чэрвеня. У галоўнай партыі Адэты-Адыліі - прыма-балерына Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Аксана Скорык. У партыі Зігфрыда - першы саліст Марыінкі, яшчэ нядаўна - вядучы саліст Беларускага балета Эвен Капітэн.

Прэм'ера гэтага сезона - яркі балет Л.Мінкуса "Дон Кіхот" у пастаноўцы В.Елізар'ева - будзе паказаны 14 чэрвеня. У галоўных партыях - народныя артысты Башкортастана Валерыя Ісаева і Рустам Ісхакаў (Башкірскі тэатр оперы і балета).

Балет А.Адана "Жызэль" будзе прадстаўлены на сцэне 15 чэрвеня. Гэту пастаноўку ў верасні 2022-га паказаў беларускаму гледачу галоўны балетмайстар Вялікага тэатра заслужаны артыст Расіі Ігар Колб. Зорныя госці гэтага спектакля - артысты Берлінскага дзяржаўнага балета Ксенія Аўсянік і Дзіну Тамазлакару.

Фінальнай падзеяй фестывалю стане Гала-канцэрт зорак балета 16 чэрвеня, у якім прымуць удзел Аксана Скорык, Эвен Капітэн, Дзмітрый Сабалеўскі, Булган Рэнцэндорж і Алег Мангадаеў, а таксама балерына "Крамлёўскага балета" Кацярына Пярвушына.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі