ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 20 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 студзеня 2022, 14:55

Маларыцкія майстры навучаць асновам ткацтва польскіх партнёраў

Фота з архіва
Фота з архіва

11 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Маларыцкім раёне стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Вектар у мінулае. Развіццё традыцыйнай культуры як драйвер росту турыстычнага патэнцыялу", паведамілі БЕЛТА ў райвыканкаме.

Вядучым бенефіцыярам праекта выступае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Яго партнёрам - Цэнтр культуры, спорту і адпачынку ў горадзе Кляшчэле і асацыяцыя "Спадчына Падляшша" Падляскага ваяводства. Праект рэалізуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча - Беларусь - Украіна" на 2014-2020 гады. Агульны бюджэт складае 66,5 тыс. еўра, з якіх 59,9 тыс. еўра - суфінансаванне з боку Еўрапейскага саюза.

"Мэта праекта - захаванне і папулярызацыя рэгіянальных асаблівасцей аўтэнтычных культурных традыцый беларуска-польскага пагранічча для павышэння турыстычнай прывабнасці трансгранічнай тэрыторыі. Мы маем намер аб'яднаць намаганні трох бенефіцыяраў, кожны з якіх мае вопыт і кваліфікацыю ў сваёй кампетэнцыі", - сказалі ў райвыканкаме.

У Польшчы, напрыклад, маюць намер адрадзіць ткацтва. Майстры з Беларусі падзеляцца вопытам і навучаць польскіх партнёраў асновам гэтага рамяства. У сваю чаргу ў Маларыцкім раёне зацікаўлены ў адраджэнні спіральнага і аб'ёмнага саломапляцення, чым славіцца Хайнуўскі павет. У гміне Нараў запланаваны майстар-класы для печнікаў з Польшчы і Беларусі. Там пабудуюць хлебную печ, правядуць кулінарныя трэнінгі.

Беларускія і польскія партнёры таксама абмяняюцца вопытам у сферы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны, народнай творчасці. Плануецца правядзенне фестываляў, выданне тэматычных буклетаў, фотаальбома, стварэнне ў Маларыце інфармацыйнага цэнтра развіцця і папулярызацыі традыцыйнай культуры і турызму. Чакаецца, што пасля заканчэння праекта ўдзельнікі падпішуць пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі