
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічы заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" падрыхтаваў для школьнікаў канцэртную праграму. Яна пройдзе 28 сакавіка ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю ансамбля.
У дні школьных канікул ансамбль прадставіць канцэрт "Вясновыя скокі", на які запрашаюцца вучні школ Мінска.
Спецыяльна для юных гледачоў ансамбль "Харошкі" падрыхтаваў цікавую, пазнавальна-забаўляльную канцэртную праграму на вясеннюю тэму з яркімі, прыгожымі нумарамі на аснове беларускага фальклору. Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні аркестра калектыву.
Дзяцей чакаюць прыемныя сюрпрызы - фотазоны ў фае Палаца культуры, а таксама харэаграфічны майстар-клас ад выхаванцаў дзіцячай студыі ансамбля "Харошкі".
Канцэрт пройдзе пры падтрымцы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.-0-