ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2023, 10:14

Краязнаўчы музей у Брэсце прапануе паўдзельнічаць у ток-шоу і выбраць "Паступленне года"

Фота з архіва
Фота з архіва

15 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей 17 сакавіка арганізуе музейнае ток-шоу "Пад лупай", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Вольга Новікава.

Такі праект брастаўчане праводзяць ужо трэці раз. Гледачоў запрашаюць прыйсці ў 16.00 (вул. К.Маркса, 60). У час ток-шоу прадставяць самыя цікавыя прадметы, якія папоўнілі фондавыя калекцыі ў мінулым годзе. "Традыцыйны фармат - выстава, але мы не заўсёды можам паказаць усё тое, што паступіла ў нашы фонды. Напрыклад, у мінулым годзе фонды папоўнілі 516 прадметаў. Кожны з іх каштоўны. У час ток-шоу прадэманструем усяго тры прадметы. З іх выберам той, які атрымае статус "Паступленне года", - расказала Вольга Новікава.

На гэты раз спецыялісты спынілі свой выбар на прадметах з археалагічнай і прыродазнаўчагістарычнай калекцый, а таксама калекцыі графікі. Арганізатары пакуль захоўваюць інтрыгу і не называюць гэтыя экспанаты. Карэспандэнту БЕЛТА ўдалося даведацца, што адзін з прадметаў знойдзены ў час раскопак і звязаны з гісторыяй старажытнага Бярэсця. Таксама прэзентуюць графічную работу вядомага беларускага мастака. Трэці экспанат цікавы не толькі сам па сабе, але цікавая і звязаная з ім гісторыя. Яго знайшлі ў час распрацоўкі кар'ера ў Мікашэвічах.

Супрацоўнікі музея і эксперты раскажуць аб гэтых унікальных экспанатах, ацэняць кожны з іх. Наведвальнікі таксама змогуць паўдзельнічаць у дэбатах і выбраць прадмет, які, на іх погляд, дастойны статусу "Паступленне года". Да гэтага працэсу прапануюць далучыцца і карыстальнікам сацсетак. Галасаванне прадоўжыцца з 17 па 19 сакавіка ў Facebook, Instagram і "УКантакце".

"Большасць прадметаў у мінулым годзе паступілі дзякуючы бязвыплатнай перадачы жыхароў Брэста і вобласці. Мы ўдзячны людзям, што яны разумеюць значнасць знойдзеных рэчаў і прыносяць іх у музей, дзе яны зоймуць дастойнае месца і іх змогуць бачыць іншыя. Некаторыя з экспанатаў, якія трапляюць да нас выпадкова, часам проста ўнікальныя. Яны належаць да гісторыі, прыроды краю. Невялікую частку прадметаў наш музей закупляе", - заўважыла субяседніца.

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі налічваецца больш за 175 тыс. прадметаў асноўнага фонду з 35 калекцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі