ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 чэрвеня 2022, 09:02

Конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі пройдзе ў Краснапольскім раёне 22 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Краснапольскім раёне 22 чэрвеня пройдзе рэгіянальны дыстанцыйны конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі "Я аб вайне сёння гавару..." Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Конкурс прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама 77-годдзю Перамогі. Як адзначылі ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме Краснапольскага раёна, мерапрыемства садзейнічае захаванню памяці аб гераічных старонках гісторыі Беларусі, выхаванню павагі да воінскай доблесці і бессмяротнага подзвігу абаронцаў Радзімы, развіццю інтарэсаў да літаратурнай творчасці і патрыятычнага выхавання.

Конкурс праводзіцца дыстанцыйна. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе жадаючыя без узроставых абмежаванняў. Па выніках ацэнкі журы лепшыя з лепшых атрымаюць дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені. Пераможцу сімпатый гледачоў выберуць з 13 па 19 чэрвеня анлайн-галасаваннем у сацыяльных сетках раённага цэнтра культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі