ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 снежня 2019, 19:55

Кодэкс аб культуры трэба будзе комплексна карэкціраваць - Марзалюк

Ігар Марзалюк
Ігар Марзалюк

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кодэкс аб культуры будзе комплексна скарэкціраваны з улікам маніторынгу практыкі яго прымянення. Аб гэтым паведаміў сёння ў парламенце дэпутат Ігар Марзалюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Марзалюк вылучаны на пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Парламентарыяў чакае адказная работа па змяненні некаторых палажэнняў Кодэкса аб культуры.

"Міністэрства культуры на працягу трох гадоў праводзіла маніторынг практыкі прымянення кодэкса. Па выніках было прынята рашэнне аб комплекснай карэкціроўцы", - праінфармаваў Ігар Марзалюк. Ён адзначыў, што парламентарыі таксама прымалі ўдзел у маніторынгу. "Свае прапановы па карэкціроўцы норм у частцы аховы гісторыка-культурнай, археалагічнай спадчыны мы накіравалі ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і Мінкульт", - сказаў ён.

Распрацоўка паправак у Кодэкс аб культуры прадугледжана праектам плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год.

Дэпутатам профільнай камісіі трэба будзе прадоўжыць работу над праектам абноўленага Кодэкса аб адукацыі. Ён павінен выйсці са сцен парламента вывераным дакументам, падкрэсліў Ігар Марзалюк.

Кодэкс Беларусі аб культуры быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 25 ліпеня 2016 года і ўступіў у сілу 3 лютага 2017 года. Ён быў распрацаваны ўпершыню і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы. Кодэкс аб'яднаў каля 60 нарматыўных прававых актаў рознай юрыдычнай сілы, з іх 7 законаў, 4 указы Прэзідэнта Беларусі, прыкладна 20 пастаноў урада і амаль 30 нарматыўных прававых актаў Мінкультуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі