Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 мая 2024, 14:27

Якія прэм'еры рыхтуе "Беларусьфільм" у 2024 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" здымае або завяршыла ўжо здымкі 25 фільмаў, паведаміла ў час прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па кінематаграфіі міністэрства культуры Ірына Дрыга.

"У бягучым годзе Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" здымае, прадаўжае або завяршыла здымкі і гатова выпусціць 25 фільмаў. Два з іх - гэта ігравыя фільмы. Прэм'ера фільма "Час вярнуцца" адбылася 2 мая, а прэм'ера фільма "Чорны замак Альшанскі" пройдзе восенню", - сказала Ірына Дрыга.

"Да здымкі рыхтуецца фільм аб дзяржаўнай сімволіцы. Мы прывыклі, што пра дзяржаўныя сімвалы выказваюцца строга, суха, афіцыйна. Тут жа будзе расказана аб ўспрыманні дзяржаўнай сімволікі вачамі моладзі. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіць Кірыл Халецкі. Таксама завяршаецца вытворчасць трох анімацыйных фільмаў. На чэрвень запланавана прэм'ера поўнаметражнага анімацыйнага фільма аб мемарыяльных комплексах, створаных на месцах трагічных падзей або гераічных бітваў Вялікай Айчыйннай вайны ў Беларусі", - растлумачыла Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, таксама рыхтуецца прэм'ера першага поўнаметражнага анімацыйнага 3-D фільма "Песня Сірын" Алены Туравай, які будзе заснаваны на славянскай міфалогіі. Ідзе работа над фільмам пра школу і настаўнікаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, пра партызанскага камандзіра Міная Шмырова сумесна з расійскімі кампаніямі, сумесны праект з Міністэрствам абароны, прысвечаны лётчыкам-героям Беларусі, распрацоўваецца спартыўная тэматыка.

Сярод іншых кінастужак у распрацоўцы: два дакументальныя фільмы пра генацыд беларускага народа сумесна з Генеральнай пракуратурай Беларусі, трылогія пра гісторыю беларускага кіно, фільм пра Ефрасінню Полацкую і манастыр, заснаваны ёю, кінакарціны пра Аляксея Талая і Аляксандра Мядзведзя.

"Кінастудыя аднавіла перадсеансавыя ролікі, якія раней былі абавязковымі элементамі паходу ў кінатэатр. Такія ролікі пра нашы вядучыя прадпрыемствы, заводы і ўстановы культуры ўжо выходзяць у пракат", - дадала Ірына Дрыга.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі