ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 снежня 2022, 10:26

"І немагчымае магчыма": конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе ў Клічаве

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Раённы конкурс творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі "І немагчымае магчыма" пройдзе ў Клічаве 3 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Творчы конкурс пройдзе на базе Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна.

Як адзначылі арганізатары, заняткі творчасцю дазваляюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі навучыцца ствараць, развіваць маторыку, творчае мысленне, навучыцца канструктыўнаму ўспрыманню свету і ўсвядоміць сябе важнай яго часткай.

Па выніках конкурсу ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі. Акрамя таго, запланавана выступленне творчых калектываў, а таксама адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі раённай улады і грамадскіх арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі