ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 красавіка 2023, 16:04

Грамада: Беларусь і Узбекістан выказваюць шчырую ўзаемную цікавасць і імкнуцца ўмацоўваць супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан выказваюць шчырую ўзаемную цікавасць і імкнуцца ўмацоўваць супрацоўніцтва, заявіў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада на ўрачыстым гала-канцэрце на сцэне Белдзяржфілармоніі, якім адкрыліся Дні культуры Узбекістана ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта знамянальная падзея ў культурным жыцці нашых краін, якая сведчыць у першую чаргу аб шчырым узаемным інтарэсе адзін да аднаго і імкненні развіваць і далей умацоўваць наша супрацоўніцтва. Менавіта гістарычная памяць народа, яго культура і традыцыі - у гэтым сканцэнтраваны самабытныя духоўныя і агульначалавечыя каштоўнасці любога пакалення", - сказаў Валерый Грамада.

Дзве краіны многае аб'ядноўвае, прадоўжыў першы намеснік міністра. "У нас шмат агульнага. І сёння мы беражліва захоўваем і шануем памяць, у тым ліку аб людзях, якія цаной уласнага жыцця здабывалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх - 32 ураджэнцы Узбекістана, якія ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Беларусі і былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза", - сказаў ён.

Акрамя таго, у Ташкенце быў адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу, у яго гонар названа вуліца. А ў адным са сквераў Мінска стаіць бюст вялікага ўзбекскага паэта, мысліцеля і дзяржаўнага дзеяча Алішэра Наваі.

"Сёння наша супрацоўніцтва з Узбекістанам развіваецца па розных напрамках. Узбекскія выканаўцы, артысты, навуковыя дзеячы - удзельнікі і госці міжнародных фестываляў і конкурсаў, навуковых канферэнцый (якія праводзяцца ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Валерый Грамада. У якасці прыкладаў ён згадаў Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад". Сам жа Узбекістан - гэта шматнацыянальная, прыгожая і вельмі талерантная краіна, у якой жывуць цудоўныя і таленавітыя людзі, добрыя і надзейныя сябры, адзначыў Валерый Грамада.

У студзені гэтага года Беларусь і Узбекістан адзначылі 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Правядзенне Дзён культуры Узбекістана ў нашай краіне - адна са знакавых падзей у гэту юбілейную дату. А для беларусаў - выдатная магчымасць адкрыць новыя грані гісторыка-культурнай спадчыны дружалюбнай краіны і адчуць яе незвычайны, яркі, неардынарны ўсходні характар.

На сцэне Белдзяржфілармоніі сваю творчасць прадстаўляюць майстры мастацтваў Узбекістана. У праграму гала-канцэрта ўвайшлі музычныя і харэаграфічныя нумары ад народных артыстаў, лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі і пераможцаў міжнародных конкурсаў.

Мерапрыемствы Дзён культуры Узбекістана прадоўжацца 14 красавіка ў Слуцку, культурнай сталіцы Беларусі 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі