Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2024, 14:16

Гомельскі драмтэатр рыхтуе прэм'еру "Ляцяць жураўлі", прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі

Фота Гомельскага драмтэатра
Фота Гомельскага драмтэатра
26 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі абласны драматычны тэатр рыхтуе прэм'еру спектакля "Ляцяць жураўлі" паводле п'есы Віктара Розава "Вечна жывыя", паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Пастаноўка прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Гледачы паглыбяцца ў эмацыянальную гісторыю пра людзей, у чые лёсы бязлітасна ўварвалася вайна.

"Жураўлікі-караблікі ляцяць пад нябёсамі. І шэрыя, і белыя, і з доўгімі насамі", - гэты дзіцячы верш чыталі адзін аднаму закаханыя юнак і дзяўчына, пакуль іх не разлучыла вайна. Так, вайна ў сілах адабраць любімага, пасеяць збянтэжанасць і смуту, паставіць чалавека перад непазбежным. Але яна ніколі не змажа забіць сапраўднае каханне. Адгрымяць выбухі, адродзяцца руіны, і ўсё гэтак жа над намі, курлычучы ў блакітным небе, будуць ляцець жураўлі", - падзяліліся ідэяй новай работы ў тэатры.

Прэм'ерныя паказы адбудуцца 2, 3, 15, 30 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі