ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 лістапада 2022, 13:15

Дні культуры Казахстана праходзяць у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Казахстана праходзяць 28-30 лістапада ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшоў майстар-клас Дзяржаўнага струннага квартэта імя Газізы Жубанавай, а ўвечары ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт гэтага квартэта.

Увечары ў кінатэатры "Беларусь" будзе адкрыццё Дзён казахстанскага кіно.

На другі дзень Дзён культуры Казахстана запланаваны майстар-клас па домбры рэктара Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы Армана Жудэбаева, а таксама лекцыя-канцэрт этна-фальклорнага ансамбля "Туран". Акадэміі музыкі будуць перададзены домбры. Таксама адбудуцца выстава прыкладнога мастацтва і гала-канцэрт вядучых салістаў і творчых калектываў Казахстана.

У заключны дзень, 30 лістапада, у кінатэатры "Беларусь" будуць паказваць казахстанскае кіно.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі