ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 жніўня 2022, 09:55

Дэгустацыя і майстар-класы па вэнджанні. "Свята вяндліны" пройдзе ў Гродзенскім раёне 13 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

11 жніўня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У аграгарадку Капцёўка Гродзенскага раёна 13 жніўня пройдзе "Свята вяндліны". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры.

"На традыцыйнае свята мы запрашаем усіх жадаючых. Галоўны герой свята, Копціч, навучыць майстэрству вэнджання мяса і рыбы, а яшчэ пачастуе мясцовымі далікатэсамі. На яго падворку можна будзе таксама даведацца аб гісторыі і культуры аграгарадка", - адзначылі ў культурна-інфармацыйным цэнтры.

Паводле слоў арганізатараў, у праграме брэндавага свята запланаваны канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, забаўляльныя анімацыйныя, гульнявыя праграмы не толькі для дзяцей, але і дарослых. На святочнай пляцоўцы будзе працаваць выстава-продаж харчовых тавараў і сувенірнай прадукцыі.

Адным з важных момантаў урачыстага адкрыцця "Свята вяндліны" стане ўшаноўванне заслужаных жыхароў Капцёўскага сельскага Савета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі