ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 верасня 2021, 17:47

Дакументальны фільм Галіны Адамовіч "Страла" ўпершыню пакажуць 7 кастрычніка ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ерны паказ дакументальнага поўнаметражнага фільма рэжысёра-сцэнарыста Галіны Адамовіч "Страла" адбудзецца 7 кастрычніка ў сталічным кінатэатры "Піянер". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

"Фільм "Страла" - яшчэ адна ўнікальная гісторыя, знятая таленавітым рэжысёрам. Карціна расказвае пра трох гераінь, якія спяваюць у вясковым ансамблі. Аднак раз у год іх спевы маюць сакральны сэнс: на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце, яны праводзяць старажытны абрад "Страла", які ахоўвае жыхароў вёскі", - адзначылі ў кінастудыі.

Паказ прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей і Дня маці. У дзень прэм'еры адбудзецца сустрэча з Галінай Адамовіч і здымачнай групай фільма.

Галіна Адамовіч - адна з самых знакамітых рэжысёраў-дакументалістаў у Беларусі, аўтар глыбокіх работ "Добрых дзяўчынак не б'юць" (2019), "Лебедзі" (2019), "Манашка" (2010) і іншых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі