ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лютага 2020, 14:11

Асновам старадаўняй тэхнікі ткацтва навучаць на выстаўцы ў Гомелі

Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка работ Гусевіцкага цэнтра ткацтва - філіяла Буда-Кашалёўскага цэнтральнага дома культуры адкрыецца сёння ў Гомелі ў абласным цэнтры народнай творчасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

Наведвальнікі ўбачаць ручнікі, паясы, сурвэткі, сумкі, чахлы, сувеніры, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы бранага ткацтва. Гэта адна з самых старадаўніх тэхнік арнаментацыі тканін, дэкаратыўнага афармлення бытавых і абрадавых вырабаў. Дапоўняць экспазіцыю вырабы з саломкі, настольны тэатр лялек - па тыпу беларускай народнай батлейкі.

Ва ўстанове адзначылі, што Гусевіцкі цэнтр ткацтва адкрыўся ў лютым 2018 года дзякуючы мясцовай ініцыятыве "Адродзім ручнік разам!", рэалізаванай па праекце "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. "Адраджаюць бранае ткацтва Буда-Кашалёўскага раёна ў вёсцы Гусевіца два майстры мастацкіх рамёстваў Віталь Карпінскі і Валянціна Якутовіч. У цэнтры ткацтва можна прыняць удзел у розных святах і абрадах, навучальных семінарах", - дадалі ў абласным цэнтры народнай творчасці.

На адкрыцці выстаўкі правядуць майстар-клас па браным ткацтве на кроснах, раскажуць пра асаблівасці тэхнікі, гісторыі традыцыйных рамёстваў.

Арганізатары перакананы, што экспазіцыя будзе цікавая шырокаму колу наведвальнікаў. Выстаўка будзе працаваць па 3 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі