ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
09 жніўня 2013, 17:59

Выпрацаваныя ў Беларусі падыходы па нарміраванню супрацьпажарных патрабаванняў выключылі ўстарэлыя тыпавыя рашэнні

У Беларусі за першае паўгоддзе 2013 года работнікамі органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду было выбарачна разгледжана 1687 будаўнічых праектаў на адпаведнасць патрабаванням пажарнай бяспекі, у якіх выяўлена 7128 парушэнняў. Да адміністрацыйнай адказнасці за гэты перыяд прыцягнуты 78 кіраўнікоў праектных арганізацый і 213 аўтараў праектаў. У сувязі з чым Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі сумесна з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі пастаянна займаецца ўдасканаленнем, распрацоўкай і ўвядзеннем у дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Пэўных поспехаў у гэтым напрамку ўдалося дабіцца, але некаторыя пытанні да гэтага часу патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі і сур'ёзнай работы над памылкамі. Аб гэтым ішла размова на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях будаўнічай галіны, якую ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў. Абмяркоўваліся таксама прапановы па ўдасканаленню працэдур падрыхтоўкі заключэнняў узгадняючых органаў і арганізацый пры адвядзенні зямельнага ўчастка, правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі, падрыхтоўцы заключэння пры ўводзе аб'екта ў эксплуатацыю.

"Выпрацаваныя ў краіне падыходы па нарміраванню супрацьпажарных патрабаванняў далі магчымасць выключыць устарэлыя тапавыя рашэнні. Гэта дало магчымасць выбару для праекціроўшчыкаў розных варыянтаў па забеспячэнню пажарнай бяспекі праектуемага аб'екта за кошт гібкасці нарматыўных патрабаванняў. Раней такой магчымасці не было", - адзначыў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рафальскі. У Беларусі ў якасці нацыянальных уведзены ў дзеянне 709 тэхнічных нарматыўных прававых актаў Еўрапейскага саюза (651 стандарт і 58 еўракодаў). З іх 8 еўракодаў і 74 стандарты ўстанаўліваюць патрабаванні пажарнай бяспекі. Распрацаваныя і ўведзеныя ў дзеянне стандарты, якія рэгламентуюць разліковыя метады ацэнкі і аналізу пажарнай бяспекі тэхналагічных працэсаў, далі магчымасць штогадова эканоміць мільярды рублёў пры праектаванні і ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў. У якасці прыкладу такой эканоміі ён прывёў будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе якога сэканомлена Br1,9 млрд., шматфункцыянальнага спартыўна-забаўляльнага комплексу "Чыжоўка-Арэна" - Br5 млрд., цэха прамысловай перапрацоўкі ліставога паліраванага шкла ў ААТ "Гомельшкло" - больш як Br5 млрд.

Прадстаўнік МНС сказаў, што пры прыняцці рашэння па забеспячэнню пажарнай бяспекі аб'екта праекціроўшчыку і заказчыку будаўніцтва прадастаўлена магчымасць улічваць адлегласць да бліжэйшых пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў МНС, іх аснашчанасці. Аптымізаваны таксама патрабаванні па забудове тэрыторый, упарадкаванню супрацьпажарнага водазабеспячэння, інжынерных сістэм, выключана неабходнасць вогнеаховы металічных канструкцый будынкаў пэўнага канструкцыйнага выканання. Пры будаўніцтве вытворчых і складскіх будынкаў прадугледжана магчымасць значна павялічваць плошчу пажарных адсекаў без узвядзення супрацьпажарных сцен, перагародак і дзвярэй. Выключаны патрабаванні аб неабходнасці абсталявання сельскагаспадарчых будынкаў устаноўкамі пажарнай аўтаматыкі. У населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 5 тыс. дапускаецца правядзенне супрацьпажарнага водазабеспячэння ад вадаёмаў і рэзервуараў без уладкавання інжынерных сетак супрацьпажарнага водаправода, гідрантаў і помпавых станцый. Раней такія рашэнні маглі быць рэалізаваны толькі ў населеных пунктах, дзе колькасць жыхароў не перасягала 2 тыс. чалавек. Для 12-16-павярховых жылых будынкаў вызначана магчымасць не ўладкоўваць супрацьпажарны водаправод. Раней яго наяўнасць патрабавалася ў абавязковым парадку, дадаў Уладзімір Рафальскі, падкрэсліўшы, што гэта далёка не ўсе прыклады аптымізацыі пытанняў супрацьпажарнай аховы.

"Разам з тым у гэтай сферы ёсць шэраг праблемных пытанняў. Так, як паказала практыка, пры распрацоўцы праектнай дакументацыі праектныя арганізацыі часта не карыстаюцца прадастаўленай ім магчымасцю зніжаць сабекошт аб'ектаў за кошт прымянення розных варыянтаў кампаноўкі супрацьпажарнай аховы і разліковых метадаў, - сказаў начальнік упраўлення. - Імі не прапрацоўваюцца аптымальныя варыянты будаўніцтва і практычна не прымяняецца магчымасць ацэнкі і аналізу пажарнай бяспекі праектуемых аб'ектаў. А менавіта гэта дае магчымасць прыняць аптымальныя праектныя рашэнні па мінімізацыі затрат на супрацьпажарную ахову".

Яшчэ адным адмоўным момантам, паводле слоў эксперта, з'яўляецца тое, што асобныя аб'екты будуюцца ў Беларусі паралельна з праектаваннем, што ў далейшым прыводзіць да вялікай колькасці адступленняў ад нарматыўных патрабаванняў і зацягвання тэрмінаў уводу аб'ектаў у эксплуатацыю. У сувязі з гэтым МНС сумесна з Мінбудархітэктуры, Дзяржстандартам і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі праводзіць сістэмную работу па ўдасканаленню, распрацоўцы і ўвядзенню ў дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў Беларусі. Асноўная задача такой работы - забяспечыць неабходны ўзровень супрацьпажарнай аховы людзей, будынкаў і збудаванняў з улікам эканамічнай эфектыўнасці затрат на рэалізацыю мерапрыемстваў бяспекі. Гэтыя ўдасканаленні закранулі ўсе сферы будаўніцтва: жыллёвую, грамадскую, вытворчую і сельскагаспадарчую.

Для паляпшэння якасці работы праекціроўшчыкаў Камандна-інжынерным інстытутам МНС распрацаваны вучэбныя праграмы, праводзіцца абучэнне работнікаў праектных арганізацый краіны. "Аднак жадаючых абучацца нямнога, у 2012 годзе інстытутам былі абучаны ўсяго толькі 152 праекціроўшчыкі. Гэта ў сваю чаргу адбіваецца на якасці праектавання, аптымальнай па затратах і бяспецы ахове і своечасовым уводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва", - падкрэсліў начальнік упраўлення.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня рабочай групы Андрэй Кабякоў у сваю чаргу сказаў, што неабходна ацаніць арганізацыю навучальнага працэсу. "Навучанне праекціроўшчыкаў павінна ажыццяўляцца на належным узроўні, каб зацікавіць іх яшчэ больш. З дапамогай анкетавання тых, хто вучыўся, можна ацаніць, наколькі гэта вучоба прыносіць у далейшым карысць. Зразумела, абноўленыя падыходы павінны належным чынам растлумачвацца і ў працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ", - сказаў ён. Што датычыцца непасрэдна кваліфікацыі работнікаў праектных арганізацый, то Андрэй Кабякоў нагадаў, што раней рабочай групай было прынята рашэнне ўвесці для праекціроўшчыкаў працэдуру атэстацыі, каб яны маглі пацвердзіць здольнасць займацца гэтай справай. "Для гэтага ўжо ёсць пэўная база, і праекціроўшчыкі там будуць здаваць неабходныя экзамены, у тым ліку на веданне нарматыўнай і тэхнічнай базы, пытанняў супрацьпажарнай бяспекі", - дадаў ён. Андрэй Кабякоў даў даручэнне Міністэрству па надзвычайных сітуацыях распрацаваць на працягу года спецыяльны праграмны комплекс для праектных арганізацый, каб яны маглі самастойна ажыццяўляць адпаведныя разлікі і выбіраць аптымальнае праектнае рашэнне з мінімізаванымі затратамі на супрацьпажарную ахову.

Як адзначыў Уладзімір Рафальскі, існуючая цяпер у Беларусі сістэма супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі дае магчымасць узводзіць аб'екты любой складанасці, выкарыстоўваць індывідуальныя падыходы пры іх праектаванні і забяспечваць навуковае суправаджэнне пытанняў супрацьпажарнай аховы. "За год у міністэрстве, а таксама ў тэрытарыяльных упраўленнях МНС прымаюцца і кансультуюцца больш за 5 тыс. праекціроўшчыкаў. Разам з тым пытанні якасці работы праектных арганізацый, а таксама ўдасканалення норм патрабуюць пастаяннага сумеснага з Мінбудархітэктуры і іншымі зацікаўленымі рашэння", - падагульніў прадстаўнік МНС.

Падводзячы вынікі, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў сказаў: "Часта пасля ўзгаднення зацікаўленымі органамі дакументацыі і параметраў прапануемага будаўніцтва на перадінвестыцыйнай стадыі пры гатоўнасці праекта ў іх узнікаюць пытанні, чаму ўсё зроблена менавіта так. Гэта не абвінавачанне, гэта недахоп агульнай арганізацыі працы". Старшыня рабочай групы падкрэсліў, што некаторыя службовыя асобы наглядных і ўзгадняючых органаў і арганізацый іншым часам не зусім пільна і ўважліва падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў, а потым калі пад праектнай дакументацыяй трэба ставіць свае подпісы, пачынаюць уносіць змяненні, якія істотным чынам уплываюць на вынікі праектавання, а часам і на цэнавыя параметры будаўніцтва. Так быць не павінна, лічыць Андрэй Кабякоў. "Акрамя таго, сёння істотным чынам змянілася заканадаўства Беларусі, падыходы да праектавання тых частак праекта, якія звязаны з забеспячэннем пажарнага нагляду, санітарнымі і экалагічнымі нормамі. На жаль, праекціроўшчыкі часта не карыстаюцца ў поўнай меры тымі магчымасцямі, якія прадастаўляе сучаснае заканадаўства. Яны прымяняюць устарэлыя, затратныя і неэфектыўныя рашэнні, ад чаго церпяць інвестары, заказчыкі, дольшчыкі і спажыўцы будаўнічага прадукту", - адзначыў старшыня рабочай групы.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў прапанаваў прадугледзець усе гэтыя моманты ў распрацоўваемых членамі рабочай групы схемах паслядоўнасці дзеянняў інвестара пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Перад членамі рабочай групы з дакладамі і з прапановамі па ўдасканаленню функцый наглядных і ўзгадняючых органаў і арганізацый пры ажыццяўленні будаўніцтва аб'ектаў таксама выступілі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Валчуга, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра аховы здароўя Валерый Шаўчук і першы намеснік дырэктара дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Юрый Булахаў.

Кацярына Марковіч
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі