Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальнае кадастравае агенцтва распрацоўвае новае праграмнае забеспячэнне аўтаматызаванага складання планаў па паверхах будынкаў і збудаванняў, планаў частак будынкаў, ізаляваных памяшканняў і іх частак, машына-месцаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.
Сэрвіс дазволіць адкрыць дадатковыя магчымасці па аўтаматызацыі і персаналізацыі вытворчых працэсаў, звязаных з адлюстраваннем і апісаннем капітальных пабудоў і іх памяшканняў. Прадукт будзе інтэграваны ў адзінае лічбавае экаасяроддзе рэестра характарыстык з выкарыстаннем даных дзяржаўнага зямельнага кадастру.
У камітэце адзначылі, што гэта праграмнае забеспячэнне будзе ўнікальным у Беларусі і забяспечыць тэхналагічную незалежнасць ад замежных лічбавых прадуктаў. Акрамя таго, сэрвіс будзе адаптыўны для змяненняў пад запыты галіны, што забяспечыць аптымізацыю бізнес-працэсаў ва ўмовах хуткага развіцця тэхналогій і трансфармацыі знешніх фактараў.
Работы па ўкараненні праграмнага забеспячэння праводзяцца ўжо ў тэрытарыяльных арганізацыях па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Тэрмін канчатковага пераходу будзе ажыццёўлены ў 2025 годзе.-0-