Стужка навiн
29
.03.24
13:07
Грамадства
Малдаўскі палітык раскрытыкаваў улады з-за сітуацыі з дзецьмі з хору "Рапсодыя"
Малдаўскі апазіцыйны палітык Ілан Шор раскрытыкаваў улады Малдовы з-за
сітуацыі з дзецьмі з харавой студыі "Рапсодыя", аўтобус з якімі амаль
двое сутак польскія і літоўскія пагранічнікі не прапускаюць праз
граніцу. Каментарый ён апублікаваў у сваім тэлеграм-канале.
12:31
Грамадства
Дзіцячы хор - пагроза нацбяспецы Літвы? Што вядома аб сітуацыі з аўтобусам з малдаўскімі дзецьмі
Польскія і літоўскія пагранічнікі практычна двое сутак не
прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з
Малдовы. Кіраўнік хору паведаміла, што аўтобус ахоўвалі "аўтаматчыкі",
дзяцей нават не выпускалі ў прыбіральню. Беларускі бок працуе ўжо над
тым, каб аказаць дапамогу пасажырам аўтобуса, перш за ўсё забяспечыць
дзяцей гарачым харчаваннем.
12:15
Спорт
Стась пра матч з "Металургам": дысцыпліна і самаадданая гульня ў абароне дапамаглі "Гомелю" перамагчы
Другі паядынак процістаяння ў чацвер завяршыўся перамогай "Гомеля" з
лікам 1:0, аўтарам адзінай шайбы стаў Павел Воранаў. Пасля двух матчаў у
серыі да чатырох вікторый роўнасць - 1:1.
12:04
Прэзідэнт
Сергяенка і шэраг іншых кіраўнікоў вызвалены ад ранейшых пасад у сувязі з пераходам на выбарныя пасады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, у адпаведнасці з
якімі шэраг службовых асоб вызвалены ад займаемых пасад.
11:39
Грамадства
Васілеўская і Навіцкі запісалі відэазварот з МКС
Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская і касманаўт
"Раскосмасу" Алег Навіцкі звярнуліся з Міжнароднай касмічнай станцыі да
ўдзельнікаў экспертна-медыйнага форуму "Саюзная дзяржава. Навуковы
прарыў".
11:39
Эканоміка
Нацбанк выпусціў памятныя манеты да дзесяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза
У абарачэнне выпушчана сярэбраная манета наміналам Br20, масай 33,63 г,
пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 600 штук і
медна-нікелевая - наміналам Br1, масай 27,20 г, дыяметрам 37 мм, тыражом
1 тыс. штук. Манеты маюць форму круга. Бакавая паверхня манет з
насечкай.
11:32
Спорт
У Магілёве і Брэсце пройдуць матчы 2-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
У Магілёве ў стартавым паядынку другога тура сыдуцца два клубы, якія
вярнуліся ў гэтым сезоне ў элітны дывізіён, - "Днепр" прыме дзяржынскі
"Арсенал". У першым туры абедзве каманды пацярпелі паражэнне:
магіляўчане прайгралі ў Мазыры мясцовай "Славіі" (0:2), а футбалісты
"Арсенала" ўступілі ў Мінску жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗу" (0:1).
11:07
Грамадства
Памёр беларус, які знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракта ў "Крокус Сіці холе"
"Пасольства Беларусі ў Расіі з жалем паведамляе пра смерць грамадзяніна
Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава, 1981 года нараджэння, які атрымаў
шматлікія кулявыя раненні ў час жахлівага тэрарыстычнага акта ў
падмаскоўным Краснагорску 22 сакавіка 2024 года. Шчыра ўдзячныя ўрачам
маскоўскай бальніцы імя Боткіна, якія да апошняга змагаліся за жыццё
цяжка параненага беларуса", - сказалі ў дыпмісіі.
11:06
Грамадства
Гарачая ежа, месца адпачынку і рэчы. У Ашмянскім раёне дапамагаюць дзіцячаму музкалектыву з Малдовы
"Дзецям, безумоўна, будзе аказана ўся неабходная дапамога. Ужо цяпер
дзяцей забралі з аўтобуса. Яны не павінны знаходзіцца ў такіх умовах,
нягледзячы ні на якія палітычныя рашэнні літоўскага боку. У гэты час
дзеці накіроўваюцца ў адну са школ Ашмянскага раёна, дзе для іх ужо
зварана гарачае снеданне", - сказаў Руслан Абрамчык.
10:55
Грамадства
Польшча і Літва двое сутак не прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам
Дзеці выступалі спачатку ў Польшчы, а потым у Мінску. Аднак спробы
вярнуцца назад дадому ў Малдову на гэтым жа аўтобусе не ўвянчаліся
поспехам. У праездзе адмовілі спачатку польскія, а потым літоўскія
пагранічнікі, пратрымаўшы дзяцей на граніцы ўсю ноч. Аб гэтым у
запісаным відэа расказала кіраўнік музычна-харавой студыі "Рапсодыя"
Наталля Барабаншчыкава, якая знаходзіцца ў гэтым жа аўтобусе.
10:31
Грамадства
Лаўроў: дапамогу ў расследаванні тэракта ў "Крокус Сіці Холе" прапанавала толькі Беларусь
Кіраўнік МЗС РФ дадаў, што, акрамя супрацоўніцтва ў расследаванні
тэракта ў "Крокус Сіці Холе", Расія і Беларусь таксама кантактуюць па
сітуацыі ва Украіне. Паводле слоў Лаўрова, Мінск уважліва сочыць за яе
развіццём.
10:31
Грамадства
Звыш 22 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь з пачатку 2024 года
З пачатку гэтага года ў нашу краіну прыехалі 22 383 грамадзяніны
Украіны: транзітам праз Польшчу - 16 364, праз Літву - 5802, праз Латвію
- 202, праз Украіну - 15.
10:24
Эканоміка
У Беларусі ўстаноўлены фіксаваныя цэны на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2024 года для дзяржпатрэб
Таксама дакументам вызначаны надбаўкі да фіксаваных цэн пры закупках для дзяржпатрэб. Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
10:12
Грамадства
ДАІ ўдзеліць асаблівую ўвагу захаванню ПДР матацыклістамі, веласіпедыстамі і пешаходамі на СПМ
ДАІ папярэджвае, што ў сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху на
загарадных дарогах вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі ў
транспартным патоку.
09:33
Грамадства
"Ніхто цырымоніцца не будзе". Эксперт аб словах Лукашэнкі пра магчымыя правакацыі
Каменціруючы выказванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пры
наведванні Ашмянскага раёна аб тым, што калі будзе спроба парушыць
дзяржграніцу, адбудзецца поўнае знішчэнне, Андрэй Багадзель адзначыў,
што тут ужо кіраўнік дзяржавы выступіў не як палітык, а як ваенны
чалавек, як галоўнакамандуючы.